Vicebskija zámky

К.г.н. Мікола Волкаў і к.г.н Максім Макараў пазнаёмяць з аднымі з найважнейшымі умацаванняў Вялікага княства Літоўскага XIV-XVII стст. віцебскімі замкамі. з. Па сваім гаспадарчым і дэмаграфічным патэнцыяле ён саступаў старажытнаму цэнтру Беларускага Падзвіння - Полацку.
Для спраўнага функцыянавання замкавых умацаванняў неабходна было ўвесь час падтрымліваць іх у добрым стане. Рамонт мураваных фрагментаў замка ажыццяўляўся шляхам прыцягнення майстроў адпаведнай кваліфікацыі, часта замежных.
На працягу ўсяго перыяду існавання віцебскія замкі былі шчыльна забудаваныя і мелі значнае пастаяннае насельніцтва. Акрамя рэзідэнцыі вярхоўных уладаў і іх мясцовых ураднікаў тут існавала значная колькасць двароў прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя і гандлёва-рамеснага насельніцтва. Матэрыялы XVI-XVII стст. дазваляюць казаць пра тое, частка мяшчанскіх двароў паступова перайшла ў рукі шляхты праз здзелкі куплі-продажу. Прынцыповыя змены ў сацыяльнай стратыграфіі Ніжняга замка адбыліся пасля заснавання на яго тэрыторыі езуіцкага калегіума, які за кароткі час уцягнуў пад сваю ўладу значную колькасць былых шляхецкіх і мяшчанскіх двароў.
00:00 - Пачатак
00:45 - Уступ
02:35 - Крыніцы для даследавання
07:23 - Тэрміны “горад” і “замак”
09:00 - Пачаткі замкаў
11:47 - Метады рэканструкцыі выгляду замкаў
17:10 - Архітэктура Верхняга замка
32:42 - Архітэктура Ніжняга замка
44:22 - Гісторыя замкаў у XIV - першай палове XVII ст.
52:25 - Знікненне рэшткаў мураваных замкаў
53:33 - Звярынец
54:36 - Археалогія
1:01:05 - Насельніцтва
1:05:05 - Забеспячэнне і будашніцтва замкаў
1:20:05 - Арсенал
1:23:40 - Пушкары

Пікірлер: 4

  • @JanKavalevsky
    @JanKavalevsky2 ай бұрын

    Нядаўна натыкнуўся на навіну, што ў крэве знайшлі говыя вежы ,то бок ужоі не чатыры па вуглах,а болей

  • @JanKavalevsky
    @JanKavalevsky2 ай бұрын

    Можаце запытаць спадара Макарава пра зьяўленне у крамах яго электроннай версіі манаграфіі "ад пасада да магдэбургіі". У ьумаге не знайсці да і цяжка здабыць , электронныя кнігі зараз лепей. Не хапае у крамах электронных версій і рэвізій полацкага ваяводства 1552(Варонін)і кніга магістрата месца полацка 1727(макараў)😢 архэ у Беларусі зараз не працуе

  • @user-xn9in8to8m
    @user-xn9in8to8m2 ай бұрын

    Цікава. Але, нажаль, толькі абмежаванаму колу адмыслоўцаў. Мяркую, аўтары чулі (ну, хоць бы выпадкова), што бальшыню чалавецтва больш за ўсё цікавіць тое, што тычыцца непасрэдна ці так альбо інакш зьвязанае з асобай, з асяродкам. Чаму б тады не патурбавацца ды не нанесьці схему тых замкаў на існуючую мапу Віцебску?

Келесі