Aляксандр Казакоў: Аршанская бітва 1514 г.: гісторыя і памяць

К.г.н.Аляксандр Казакоў, асацыяваны даследчык універсітэта Эксэтара, Вялікая Брытанія распавядзе пра разгром маскавітаў пад Оршай 8 верасня 1514 г., які быў настолькі буйной падзеяй таго часу, што гэтую бітву адразу сталі называць “вялікай”. На пачатку 1990-х гадоў Аршанская бітва стала адным з галоўных месцаў памяці ў нацыянальным гістарычным наратыве беларусаў. І дагэтуль яна не дае спакою гісторыкам і не толькі. Колькі войскаў білася пад Оршай? За кошт чаго была дасягнута перамога, і якое яна мела значэнне? У гэтай лекцыі будзе прадстаўлены погляд на бітву як гістарычную падзею ранняга Новага часу у святле апошніх даследаванняў, а таксама на памяць пра яе ў сучасных Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Расіі.
00:00 - Вітанні і ўводзіны
00:02:41 - Кампанія 1514 г.
00:05:20 - Колькасць маскоўскага войска
00:09:44 - Колькасць літоўскага і польскага войска
00:17:08 - праблема дакладнага месца бітвы
00:18:25 - Карціна “Бітва пад Оршай”
00:20:16 - Ход бітвы
00:29:58 - Страты бакоў
00:38:46 - Агняпальная зброя: тактычныя навацыі
00:43:55 - Памяць пра бітву. Польшча
00:45:35 - Беларусь
00:47:20 - Літва
00:51:06 - Украіна
00:58:26 - Расія
01:00:28 - пытанні і адказы

Пікірлер: 15

  • @azov-ht4qq
    @azov-ht4qq8 ай бұрын

    З задавальненнем і вялікай цікавасцю паслухаў пра гэтую тэму, дзякуй вялікі за цікавую гутарку

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.88 ай бұрын

    Дзякуй вялікі за вельмі цікавую інфармацыю пра гэтую вялікую бітву, якая прыастанавіла захопніцкую экспансію Масковіі на нашых землях.

  • @andreishulaeu8043
    @andreishulaeu80438 ай бұрын

    спадзяюся, што відэа за месяц набырэ 10'000 праглядаў - тады аўтар абцяцаўся сесьці і напісаць кнігу па гэтай тэме

  • @user-cy6ld8dx4d
    @user-cy6ld8dx4d8 ай бұрын

    Усё добра распавялі і растлумачылі пра гэту бітву, дзякуй вялікі з цікавую гутарку.

  • @user-xj4sy7ch4k
    @user-xj4sy7ch4k8 ай бұрын

    З Днём беларускай-ліцьвінскай вайсковай славы! Дзякуй дзеду Кастусю за перамогу!

  • @JanKavalevsky
    @JanKavalevsky7 ай бұрын

    Ёсць пытанне да казакова. Бохан часта малюе войскі вкл заходнееўрапейскага тыпу. Пле апошнія часы я бачу стацці пра тое,што войск вкл не моцна мянялася і было па тыпу як у суседзяў маскавітаў. Да,былі дарагія даспехі у эліты,але большасць была легкай конніцай . Бо потым мы у часы 16- 17стагоддзя пачалі моцна адрозніваецца ад заходняй Еўропы.

  • @JanKavalevsky
    @JanKavalevsky7 ай бұрын

    Чакае книгу па оршы. Ужо кольки год чакаем) І лепей адразу на ангельскай у нейкім выдавецтве замежным,як напрыклад brill😅

  • @user-ih8yh8xi4m
    @user-ih8yh8xi4m9 ай бұрын

    Послушал с интересом.Но ничего нового не услышал

  • @aliaksandrkazakou2371

    @aliaksandrkazakou2371

    8 ай бұрын

    Калі вы нічога новага не пачулі, падазраю, што вы таксама даследчык Аршанскай бітвы. Вітаю, калега)

  • @user-nh6js9jw4r
    @user-nh6js9jw4r7 ай бұрын

    Острожский был Рюриковичем

  • @JanKavalevsky

    @JanKavalevsky

    7 ай бұрын

    Больш дакладна русінам

  • @DonCossackRu
    @DonCossackRu8 ай бұрын

    С этой вяликай перамоги началось польское рабство белорусов.)))))

  • @den50001qq
    @den50001qq8 ай бұрын

    Тема интересная....но почему на собачьем языке?

  • @abcdpv

    @abcdpv

    8 ай бұрын

    вы пераблыталі чалавечую мову з "собачьим языком":) "язык" вядучыя не выкарыстоўвалі, так што не хвалюйцеся

Келесі