Dnevnik perevodcika Bousha

У сваім выступленні Алег Русакоўскі @Oleg Rusakovskiy прадставіць падрыхтаванае ім выданне раней невядомай нямецкамоўнай крыніцы па дыпламатычнай і ваеннай гісторыі Ўсходняй Еўропы сярэдзіны XVII стагоддзя - дзённік перакладчыка Пасольскага прыказа Крыстафа (Васілія) Боуша. Аўтар дзённіка, верагодна, паходзіў з Курляндыі, трапіў у палон да рускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі летам 1654 г., прыняў праваслаўе і з 1655 г. да сваёй смерці ў 1667 г. служыў у Маскве ў Пасольскім прыказе перакладчыкам нямецкай, польскай і лацінскай моў. У сваім таемным дзённіку, які захаваўся за перыяд да 1664 г., Боуш пазбягаў паведамляць дэталі ўласнай біяграфіі, але пакінуў, заснаваныя на ўласных уражаннях апісанні перамоваў маскоўскіх дыпламатаў з імператарскімі, польскімі і шведскімі амбасадарамі, а таксама падрабязныя звесткі аб ходзе войн Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай і Швецыяй, становішчы польскіх і літоўскіх палонных, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў царскіх уладаннях. Па-сутнасці, Боуш апісаў асноўныя падзеі дыпламатычнай і ваеннай гісторыі руска-польскай вайны 1654 - 1667 гг. і спадарожных ёй канфліктаў. Хоць аўтар дзённіка знаходзіўся ў Маскве і карыстаўся крыніцамі, даступнымі яму ў Пасольскім прыказе, ён не хаваў сваёй нянавісці да «маскавітаў» і сімпатый да «палякаў», выступаючы прыхільнікам выгаднага для Рэчы Паспалітай міру і, адначасова, перамогі караля Яна Казіміра над яго ўнутранымі супернікамі. Назіранні, зробленыя падчас працы над выданнем дзённіка, дазваляюць рэканструяваць асаблівасці метаду Боуша як пісьменніка і гісторыка.
00:00 Вітанні
00:46 Уводзіны
04.13 «Дзённік»: Агульная характарыстыка
10.41 Асноўныя тэмы «Дзённіка»
13:16 Ідэнтыфікацыя аўтара
16.01 Біяграфія Крыштафа (Васіля) Боуша
22:52 Праблемы самаідэнтыфікацыі
24:51 Запіс пра стаўленне рускіх да палонных жанчын
27:56 Стаўленне Боуша да рускіх/маскавітаў
29:26 Стаўленне рускіх да «палякаў»
31:41 Стаўленне Боуша да рускіх/ маскавітаў
34:46 Стаўленне рускіх да гаспадара Запіс ад 18 ліпеня 1656 г.
36:19 Стаўленне аўтара дзённіка да «палякаў»
42:43 Стылістычная і ідэйная эвалюцыя Боуша
45:58 Боуш як гісторык
49.35 «Дзённік» як крыніца па гісторыі ВКЛ

Пікірлер: 1

  • @Manmin6
    @Manmin63 ай бұрын

    Дзякуй, захапляльная гісторыя!

Келесі