Як Альгерд і Кейстут тэўтонскага магістра да вар’яцтва давялі?

Што адбывалася ў Вялікім княстве Літоўскім у часы безуладдзя? Ці паспелі на гэта зрэагаваць знешнія ворагі княства? Хто з іх выступіў паходам на нашую дзяржаву ў тыя часы? Якую тактычную хітрасць ужыў Альгерд супраць ворагаў? Наколькі была важнай дэзінфармацыя ў гэтай кампаніі? Як Альгерд і Кейстут давялі Вялікага магістра тэўтонаў у гэтай вайне да страты розуму? Гісторык Алесь Краўцэвіч адказвае на гэтыя пытанні ў чарговым відэа.
Даведацца пра тое, як складаўся дуумвірат Альгерда і Кейстута ў Вялікім княстве можна па спасылцы • Навошта Кейстут пасадз...

Пікірлер: 23

  • @user-tj5tm7su7c
    @user-tj5tm7su7c6 ай бұрын

    Божечки, як чудово слухати історію цією неймовірною гарною мовою ! Будь ласка, збережіть цю красу для світу і для себе

  • @user-ou4wh3bs6v
    @user-ou4wh3bs6v7 ай бұрын

    Цікава і пазнавальна, дзякуй

  • @Lemmy-nm2tc
    @Lemmy-nm2tc6 ай бұрын

    👍👍👍Дзякуй

  • @user-ec9fx4bn4e
    @user-ec9fx4bn4e7 ай бұрын

    Дзякуй за чарговую серыю пра нашу гісторыю, як заўсёды вельмі цікава было паслухаць

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.87 ай бұрын

    Дзякуй спадар Алесьі за вельмі цікавую інфармацыю пра гэту тэму

  • @Litwin-rg8cx
    @Litwin-rg8cx7 ай бұрын

    dziakuj, vieĺmi cikava

  • @Ales-ke6hc
    @Ales-ke6hc6 ай бұрын

    З асалодай гляджу кожны выпуск. Дзякуй вялікі за працу

  • @user-cy6ld8dx4d
    @user-cy6ld8dx4d7 ай бұрын

    Альгерд💪 паўсюль паспяваў, і на ўсходзе прыструніць Маскву, і на на захадзе крыжакоў. Кейстут таксама моцны князь 💪

  • @user-ec9fx4bn4e

    @user-ec9fx4bn4e

    7 ай бұрын

    Яшчэ і татараў на поўдні)

  • @user-sm2pb8vu9n

    @user-sm2pb8vu9n

    7 ай бұрын

    Не дапрацаваў ён нажаль з Масквой.

  • @user-cy6ld8dx4d

    @user-cy6ld8dx4d

    7 ай бұрын

    @@user-sm2pb8vu9n Масква адкупілася, калі б Альгерд мог бачыць будучыню, то замест багатых дароў ад маскоўскіх баяр, абраў бы шлях штурму Крамля. Тады Дзмітрый Іванавіч проста адкупіўся.

  • @user-ou4wh3bs6v

    @user-ou4wh3bs6v

    7 ай бұрын

    ​​@@user-sm2pb8vu9nНу на свой час, менавіта Альгерд якраз такі і дапрацаваў з Масквой, яна больш не рыпалася на Цвярское Княства. Я не паверу каб Альгерд тры разы хадзіў на Маскву каб проста пастаяць ля Крамля, і пайсці назад. Там былі і бітвы ў якіх ВКЛ перамагла на шляху да Масквы, і дань была з боку Масквы, і спаленая Масква была, і палонныя былі, і выгадныя для ВКЛ мірныя дамовы былі. Ёсць жа легенды пра дзіду літоўскую, і пра паклонную гару яны ўзяліся не проста так жа. І ўвогуле з чаго мы ўзялі што сам крэмль не быў ўзяты? Са слоў расейскіх гісторыкаў? А вось не дапрацавалі з Масквой якраз такі яго нашчадкі, у выглядзе Казіміра Ягелончыка, і наступных яго патомкаў, вось там была недапрацоўка на Маскоўскім кірунку, хаця самі па сабе князі былі не паганыя, ва ўнутрыннем плане дзяржава расквітала і вельмі добра развівалася, тады і быў залаты век ВКЛ, а вось ва ў знешнім кірунку канешне д не дапрацавалі. Так што Альгерд у свой час Маскву паставіў на месца. Ды тым больш там пасля Альгерда яшчэ шмат разоў можна была знішчыць Маскву, і пры Вітаўце,і пры двух Жыгімонтах калі былі такія людзі як Канстанцін Астрожскі, Юрый Радзівіл Геркулес, і Мікалай Радзівіл Руды, ,ды і пры Стэфане Баторыі, і тым больш пры Жыгімонце Вазе, і пры яго сыне Уладзіславе Вазе можна было некалькі разоў знішчыць Маскву, у апошняга дык увогуле быў 100% шанец ўзяць Маскву, так ён абраў грошы. А ўвогуле шкада што такога гетмана як Ян Хадкевіч, не выкарыстоўвалі для паходаў на Маскву.

  • @aliaksandrkrautsevich3336

    @aliaksandrkrautsevich3336

    7 ай бұрын

    @@user-ou4wh3bs6v Дакладна. Альгерд і не планаваў цалкам знішчыць Маскоўскае княства. Абараніў свайго саюзніка, спустошыў варожую зямлю і адыйшоў. Пра яго няўдалыя паходы на Маскву прыдумалі расейцы, маўляў, а Маскву ж не ўзяў! Як у тым анекдоце. Бандыты на джыпе стукнулі ззаду Запарожац, з яго вылез мужык, павыцягваў бандзюкоў з джыпу і ўсіх збіў на горкі яблык. Тыя засталіся скрываўленыя ў сіняках, а главар, выціраючы кроў з твару, кажа: "А ведаеце, чаму ён нас не забіў? Таму, што мы БАНДА!!!"

  • @aleksandrpahotski8920
    @aleksandrpahotski89204 ай бұрын

    Шчыра дзякую за Вашу працу, спадар прафесар ⬜️🟥⬜️🇺🇦

  • @Litvin_BLR
    @Litvin_BLR7 ай бұрын

    Дзякуй за расповед па гэтай тэме, з нецярпеннем буду чакаць працяг

  • @nataliako1646
    @nataliako16466 ай бұрын

    👋👋👋🔥

  • @user-jq8jc2wx6m
    @user-jq8jc2wx6m6 ай бұрын

    👍

  • @MrElmas02
    @MrElmas025 ай бұрын

    Ir vel sitas belakacapas islindo i eteri 😂😂😂😂

Келесі