Ружа без пялёсткаў

Шаноўныя-даражэнькія, мы рыхтуем канцэрт на вершы св.Тэрэзы. У 19 ст, у Францыі юная дзяўчына паступіла ў манаскі ордэн Кармелітаў. Тэрэза пісала вершы, перажывала моцны крызіс падобны да дэпрэсіі і знаходзіла сілу ў слабасці. Яна была не ўстане здзяйсняць гераічныя, велічныя ўчынкі веры, таму праяўляла сваю любоў да Бога і чалавека ў драбніцах і нязначных справах. Памерла Тэрэза ў 24 гады і стала шанаваная па смерці ва ўсім свеце, а яе вершы сталі папулярнымі спевамі.
Pavel Khivuk - беларус, які жыве ў Францыі, захапіўся духоўнасцю Тэрэзы і ініцыяваў праект спеваў на яе вершы па-беларуску.
Праца над альбомам завершаная, ужо гэтым летам ён будзе дасяжны для праслухоўвання.
А цяпер мы сабралі струннае тры і рыхтуемся да жывых выступаў.
Тэрэза параўноўвала сябе з ружай, якая кідае пялёсткі пад ногі патрабуючым. Спадзяюся: чулая, сентыментальная лірыка святой дзяўчыны, дадасць усім нам троху надзеі і палёгкі. Дробныя ўчынкі паўсядзённай любові непрыкметна ратуюць свет ад вар'яцтва.

Пікірлер

    Келесі