Сёньняшні дзень / Mon chant d’aujourd’hui

СЁНЬНЯШНІ ДЗЕНЬ
Маё жыцьцё - хвілінаў бег,
Імгненьне, летуцень.
Жыцьцё, нібы кароткі дзень,
Імкліва праміне.
Мне сёньня дадзена любіць
У зямным жыцьці Цябе,
Мой Бог, Ты ведаеш аб тым,
Адзін я маю дзень.
Адзіны дзень тут і цяпер.
Сёньняшні дзень, сёньняшні дзень.
Люблю Цябе, мой Бог, душа
Насустрач прагна мкне.
У гэты хуткаплынны час
Апірышчам будзь мне.
У сэрцы сёньня валадар,
Прыйдзі, не адкладай.
Мой Бог, ня маю апрача
Я сёньняшняга дня.
Адзіны дзень тут і цяпер.
Сёньняшні дзень, сёньняшні дзень.
Хавае будучыя дні
Трывожная смуга.
Ды не хвалююся аб тым,
Чаго яшчэ няма.
Маліцца аб наступным дні,
Мой Бог, я не хачу.
Ты сёньня ценем ахіні,
Ачысьці мне душу.
Ля сэрца Твайго зьнікаюць трывогі,
Жахі начныя ня страшаць зусім.
У сэрцы Сваім схавай мяне сёньня.
Дай сёньня прытулак у ім.
1 чэрвеня 1894
Словы сьвятой Тэрэзы з Лізьё / Poésie PN5 de Sainte Thérèse de Lisieux
« Mon chant d’aujourd’hui»
Пераклад на беларускую мову: Павел Хівук, Andrus
Музыка: Thibault Fromant
Фатаграфіі з архіву манастыра ў Лізьё
#СвятаяТэрэза #SainteThérèseDeLisieux #ThérèseDeLisieux #sttherese

Пікірлер: 1

  • @user-md5lr4if8h
    @user-md5lr4if8h2 ай бұрын

    Цудоуна!

Келесі