ЗА ШТО. Спектакль, прысвечаны падзеям 29 кастрычніка 1937 года

Фильм және анимация

Гэта пастаноўка пра ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Тады больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты супрацоўнікі НКУС расстралялі ў курапацкім лесе.
Спектакль "За што" паставіў літоўскі рэжысёр Андрус Дарала з акторамі з Гродна, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь.
Андрус Дарала, рэжысёр:
- У спектаклі мы згадваем імёны паэтаў, якія так ці інакш мелі дачыненне да тэатру. Былі драматургамі, перакладчыкамі п'ес. Іх вершы, адабраныя для спектаклю, надзвычай актуальныя і сёння. Гэтыя людзі нешта ведалі, за гэта іх і забівалі. У 1937-м здарылася тое, што мае вялікія наступствы і зараз. Была мэта ў савецкай дзяржавы стварыць чалавека савецкага, пазбаўленага каранёў, - пачвару, гатовую захопліваць і не сумнявацца. Але разам з тым нішчылі культурніцкую эліту беларускай нацыі.
Ініцыятыва стварыць такі спектакль належыць гарадзенскім акцёрам, якія змушаныя былі бегчы з краіны ў Вільню. Гэта яны не сумняваліся ні хвіліны ў важнасці пастаноўкі, бо гэта іх асабісты боль, іх гісторыя. Дзякуючы ім, пачаў вывучаць і збіраць матэрыялы, а ўжо пасля з'явілася ідэя п'есы. Я ім вельмі ўдзячны, бо акцёры падышлі вельмі адказна і беражліва да матэрыялу.
.
.
.
У ролях:
Васіль Мініч
Вераніка Мініч
Натэла Бялугіна
Віталь Лявонаў
Наталля Лявонава
Ганна Іванова
Рэжысёр: Андрус Дарала
Мастак: Таццяна Дарала
Камера і мантаж: Юлій Шышко
Прэм’ера спектакля адбылася 29 кастрычніка 2021 года ў Вільні.
---
Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - byculture.org/donate
Мы ў сацсетках:
👉 Telegram - t.me/by_culture
👉 Facebook - bit.ly/by-culture-fb
👉 Instagram - bit.ly/by_culture_insta
👉 KZread - bit.ly/youtube-byculture
#BY_CULTURE

Пікірлер: 13

  • @BYCULTURE
    @BYCULTURE Жыл бұрын

    Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты: byculture.org/donate

  • @anzhelika3941
    @anzhelika3941 Жыл бұрын

    Anzhelika vor 1 Sekunde Баліць душа за ўсіх ахвяр 💔 за ўсіх гэтых годных, сумленных, таленавітых беларусаў і беларусак, якія маглі б жыць, ствараць, пісаць, даследваць, змагацца за мову, гісторыю, культуру і незалежнась Беларусі, але былі знішчаны сталінізмам, а цяпер вынішчаюцца лукашызмам і путынізмам.. Беларусы, шануўце памяць продкаў, змагайцеся за вольную будучыню!

  • @jacquesgrabowski2393
    @jacquesgrabowski2393 Жыл бұрын

    спадарства , імёны забойцау́ і вертухаеу́ мы памятаем . Жыве Вечна Вольная Незалежная Вялікалітва !!! сьмерць акупантам і калябарантам

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot Жыл бұрын

    Вялікі вам дзякуй! Як гэта ўсё балюча адклікаецца: фота Курапатаў, пратэстаў, вершы, казка пра музыку і песня напрыканцы, тым больш, калі Tor band затрымалі...

  • @vojtekb4318
    @vojtekb4318 Жыл бұрын

    Как же я соскучилась по таким спектаклям. До мурашек. Спасибо за игру актёрам! Браво! Браво!Браво! 👏👏👏

  • @user-lc7ku6je1o
    @user-lc7ku6je1o Жыл бұрын

    Якое чытанне! Захапляе дух. Паэты забітыя, але не забытыя. Жыве Беларусь!

  • @user-zw5ls9ww8w
    @user-zw5ls9ww8w Жыл бұрын

    Дзякуй

  • @mariadzeshchanka6716
    @mariadzeshchanka6716 Жыл бұрын

    Дзякуй!

  • @sdv7525
    @sdv7525 Жыл бұрын

    дзякуй маі даражэнькія

  • @tolstay_panda_v_kedax725
    @tolstay_panda_v_kedax725 Жыл бұрын

    Ну давай здесь побазарим.

  • @tolstay_panda_v_kedax725
    @tolstay_panda_v_kedax725 Жыл бұрын

    Ээээ

  • @tolstay_panda_v_kedax725
    @tolstay_panda_v_kedax725 Жыл бұрын

    Эй перушнч

Келесі