Вялікдзень, валачобны абрад у в.Параф’янава

Музыка

ВЯЛІКДЗЕНЬ!
Валачобны абрад у в. Параф’янава з @varhan.polack
Не так даўно мы праводзілі валачобны абрад у в. Параф'янава Докшыцкага раёна.
У гэты дзень на вуліцы было светла ад усмешак людзей, звонка ад нашых спеваў, цёпла ад танцаў. Цікава, што ў раёне зноў прагучалі песні, каторыя калісьці даўно спявалі мясцовыя жыхары. Адну з іх запісала ўдзельніца гурта “Варган” @lisha_olechka ад свайго дзядулі, іншыя былі ўзятыя з экспедыцыі @set.ethno.by.
Але што такое валачобны абрад? І хто такія валачобнікі?
Каб стала больш зразумела, мы падрыхтавалі для вас цікавыя факта пра традыцыйны валачобны абрад!
✨ Валачобны абрад - абыход дамоў на Вялікдзень (Пасху), які суправаджаецца спевам валачобных песень.
✨ Валачобнікаў чакалі ў кожнай хаце, бо яны неслі шчасце, ўрадлівасць для гаспадарцы і добрую долю, за што гаспадары павінны адарыць валачобнікаў яйкамі, пасхай, калбасамі і рознымі прысмакамі.
✨ Валачобнікі павінны былі абыйсці ўсе хаты ў вёсцы! Колькасць валачобнікаў у гурце магла дасягаць да 30 чалавек. Уявіце які натоўп...)
✨ У гурт валачобнікаў ўваходзілі: пачынальнік, які заводзіў песню, падхопнікі, якія спявалі толькі прыпеў (напрыклад, «Зялёны явар дуброва», «Хрыстос Васкрэс Сын Божы» і г.д.), механоша, якога называлі срулём 😁, а так сама былі музыкі (скрыпачы, дудары і г.д.)
✨Валачобны абрад - гэта безумоўна адметная і важная частка нашай культуры!
Шчыры дзякуй кожнаму, хто прыняў нас у сваім двары і хаце! Асаблівы дзякуй Ганне Разінай @pachvarka і супрацоўнікам Параф'янаўскага дому культуры, каторыя ўжо другі раз гасцінна нас сустракаюць і падтрымліваюць нашыя ідэі!
Музыка, спевы: @varhan.polack
Відэа: @natasha_shipillo
Арганізатары: @pachvarka, Параф’янаўскі дом культуры
Масца: Параф’янава, Докшыцкі р-н, Віцебская вобласць, Беларусь

Пікірлер

    Келесі