«Разбуры турмы муры» - гімн беларускага пратэсту | Спявае Андрэй Хадановіч (субтытры)

«Разбуры турмы муры», спявае Андрэй Хадановіч
Полный выпуск: • «Народ» против людей, ...
Тэкст:
Пераклаў з польскай Андрэй Хадановiч
Ëн быў натхнёны i малады,
Iх незлiчона было.
Ён на плошчы вёў гарады
З песняй, што блiзка святло.
I запальвалi свечкi яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён спяваў: зруйнуем турму!
Яны спявалi за iм:
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
I пахавае свет стары!
Ведалi словы на памяць - i спеў
Неслi па вулiцах так,
Што кроў кiпела i гнеў кiпеў,
I сэрцы стукалi ў такт.
Бiлi ў сто тысяч далоняў - i рытм
Ворагаў бiў напавал.
Iшлi на муры ва ўсiм свеце старым…
А ён усё граў i спяваў.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
I пахавае свет стары!
Так паўстаў шматтысячны рух,
Воiнаў цэлая раць,
Можна помнiкi зносiць і брук
На камянi разбiраць.
Кожны адчуў - прыйшоў яго час
Сiлы аддаць барацьбе:
Хто ня з намi - той супраць нас!..
…Спявак быў сам па сабе.
Глядзеў, як шчыльныя рады
З ягонай песняю iдуць,
А песня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
I пахавае свет стары!
Следите за проектом в социальных сетях:
👉 Facebook - / chalynight
👉 Instagram - / chaly_night
👉 TikTok - / chaly_night
💎 Я в Instagram: / sergechaly
💎 Я в Telegram: t.me/sergechalychannel
💎 Я в Twitter: / sergechaly
#Чалый #ЧалыйLIVE #СергейЧалый #Муры #Хадановіч

Пікірлер: 3

  • @sofa853
    @sofa8534 ай бұрын

    ❤❤❤Дзякую!!! Жыве Беларусь!

  • @doktorvatson7885
    @doktorvatson78855 ай бұрын

    Мары.

  • @KuarTo1
    @KuarTo15 ай бұрын

    Трэба шортс рабiць

Келесі