Падлетак залежыць ад меркавання іншых -- што рабіць?// Подросток зависит от чужого мнения.

Адказваю на пытанне гледача ў новай рубрыцы // Отвечаю на вопрос зрителя в новой рубрике

Пікірлер: 6

  • @Alex-iy4hu
    @Alex-iy4hu20 күн бұрын

    Вялікі дзякуй за такі падрабязны адказ на маё пытанне. Нават не чакаў. Але вельмі вам удзячны. Гліна - гэта тое, чым займаўся мой сын напрацягу сямі гадоў і тое, што яму вельмі падабаецца. У дадзеным выпадку размова ідзе не пра хобі. Ягоныя вырабы не аднойчы ўдзельнічалі ў розных выставах, прадаваліся на кірмашах і гд. Але насамрэч не гэта галоўнае. Галоўнае, што падчас лепкі ён знаходзіў душэўную раўнавагу, супакойваўся, марыў. Для мяне цяжка бачыць, што з-за чужых меркаваньняў можна адмовіцца ад важнай часткі свайго жыцця. Ці як ужо было, намагацца рабіць гэта ўпотай. То бок, рабіць з лепкі гліны сакрэт перад іншымі. Нажаль, гэта тычыцца не толькі гліны. У іншых выпадках ён таксама можа адмовіцца ад свайго меркаваньня, сваіх планаў, свайго выбару пад уплывам іншых людзей. Дзякуй, што вы расказалі, як напрацаваць унутраны стрыжань. Гэта сапраўды тое, чаго не хапае майму сыну. Буду з ім размаўляць. Дасьць Бог, усё атрымаецца. ❤️❤️❤️🌹🌹🌹

  • @hetamaesens

    @hetamaesens

    20 күн бұрын

    Думаю, што ўсё будзе добра! Я б усё роўна запыталася пра ягонае стаўленне да гліны: калі вы маеце рацыю, такое пытанне можа падкрэсліць важнасць гэтага занятка для яго. З Богам, усё атрымаецца!

  • @Alex-iy4hu

    @Alex-iy4hu

    20 күн бұрын

    @@hetamaesens Так, я планую размаўляць па вашым плане. Калі скажа, што яго гэта ўжо сапраўды не цікавіць і праблем з гэтым няма, так саступлю. Але напрацаваць унутраны стрыжань яму сапраўды патрэбна. Я гэта бачу. Шкада што сёння, калі ён падлетак, я для яго не з'яўляюся прыкладам ці тым, на вопыт каго можна было б паглядзець. Таксама і маці. Я разумею, што гэта ўсё патрабуе час. Памятаю сябе, як не бачыў у сваім бацьку годнага чалавека. Да мяне дацямкала гадоў у 20, што мой бацька вельмі файны. Таму не злуюся, але чакаю. 💐💐💐

  • @hetamaesens

    @hetamaesens

    20 күн бұрын

    @@Alex-iy4hu усё слушна: у 15 для дзяцей мы не аўтарытэты. Але ж мы любім іх, а яны нас. На тым і трываем)

  • @user-oc2pj6by9x
    @user-oc2pj6by9x9 күн бұрын

    Калі ласка, больш пра падлеткаў калі гэта магчыма

  • @hetamaesens

    @hetamaesens

    9 күн бұрын

    Усё магчыма! Вельмі люблю тэмы, звязаныя з гэтым узростам, і з задавальненнем вам раскажу пра іх. Але будзе напэўна больш цікава і карысна, калі Вы задасьцё канкрэтныя пытанні. Што менавіта пра падлеткаў Вы б хацелі пачуць? Што Вас цікавіць?

Келесі