Leibonik - Сымон (Live)

Музыка

Па матывах верша "Два скрыпачы" Віталя Рыжкова.
LEIBONIK: Сяргей Башлыкевіч, Ганна Рэзнік
Хор: Вольга Пятрова, Наталля Ісялёнак, Наталля Скалабан, Уладзіслава Шабеця, Алеся Селядцова
Аранжыроўка для хора: Герман Бранавіцкі
Аператар-пастаноўшчык: Аляксандр Алейнікаў
Гафер: Васіль Хвалюк
Гук: Андрэй Акатаў
Ля карчмы ў мястэчку ў хаце старой
На раскіданым ложку каля піяніна
Чарнабровая баба з пасмінкай сівой,
Аўдавелая ўвосень, народжвала сына.
Яна білася ў крыке, хтось нёс ёй вады,
Хтось бярэмам на кіпень нёс з сеняў галлё,
Яна ж выла й раўла немым голасам бы
Заблукаўшае ў лесе пад вечар цялё.
І суседкі ўжо шэптам раклі, быццам дзе
Матку з сынам назаўтра чакае магіла,
Яна ж коўдру да болю сціскала ў руцэ
І пад самую раніцу ўсё ж нарадзіла.
Ты мамін сынок, сымон малы,
Цёплы скрутак баба гайдала.
Ты мамін сынок, Сымон.
Тры хлапцы заступілі Сымону дарогу:
- Ходзь сюды, жыдзянё, не хавай свае вочы!
Дай нам скрыпку пад ногі сваю на падлогу,
Каб не мог зноў пілікаць ад ранку да ночы.
Зцерпіш гэта? Мо зцерпіш і ў морду тады?
Будзем біць, покуль рукі не дрыгнуць у стоме.
Нам бы волю - загінуў бы тут назаўжды,
Як твой бацька, забіты ў адэскім пагроме.
Ды змягчэй бог-сусвет: Хлопцы, ходу, гамон!
Пад п'яны смех тры постаці ў цемры сканалі,
І ляжаў на зямлі недабіты Сымон,
Побач - скрыпка, каторую недатапталі.
Ты мамін сынок, Сымон -
Гучала нібы праклён.
Ты мамін сынок, Сымон.
А калі вайна стрэлілі хорам гармат,
Сымон суткі з пляча не здымаў сваю скрыпку,
А назаўтра пайшоў сам у ваенкамат,
Як поп крыжык, сціскаючы ў жмені агітку.
Там яго запісалі: Сымон, трыццаць год,
Безпартыйны, жанаты, ёсць дзеці. Так з ліху
Стаў скрыпач на абцасы патрэсканых ботаў
Пад каманду людзей без музычнага слыху.
Жонка сохнуць вачам не давалі ні хвілі,
Дзеці ж тату Сымона маўчкі праважалі
Біць тых самых, што Сымку калісь не дабілі,
І таптаць тых, што Сымана не датапталі.
Ты мамін сынок, Сымон -
Чулася наўздагон.
Ты мамін сынок, Сымон.

Пікірлер: 58

  • @dvazduk
    @dvazduk Жыл бұрын

    Такая музыка в Беларуси должна быть в топе!!! Вы для меня стали просто открытием. Супер ребята.

  • @xetas2

    @xetas2

    11 ай бұрын

    Музыка нікаму нічога не павінна

  • @dvazduk

    @dvazduk

    11 ай бұрын

    @@xetas2 гэта напісана было рытарычна. Но хай будзе так як вам падабаеца😉😁

  • @lukdim1983
    @lukdim19838 ай бұрын

    Гэта вельмі моцна!! Гэта музыка і тэкст кранаюць да глыбіні душы У горле паяўляецца ком, а на вачах слезы.

  • @marinakulikowska269
    @marinakulikowska2693 жыл бұрын

    Выкананне з жаночым хорам, здымкі ў вясковай хаце, астаноўлены метраном часу- усе спрацоўвае. Магутна. Дзякуй, Liebonik!

  • @user-pj6fn3lp3s
    @user-pj6fn3lp3s10 ай бұрын

    Неверагоднае выкананне. Дзякуй за беларускі кантэнт!

  • @natnat226
    @natnat226 Жыл бұрын

    Ох, зачыпiла, закранула. I голас, i словы, iсэнс.

  • @paulinegrib472
    @paulinegrib4723 жыл бұрын

    Дзякуй! Вельмі кранальна!

  • @user-ig8yr2on8o
    @user-ig8yr2on8o Жыл бұрын

    Уражаны да дрыжыкаў..Дзякуй спадараства, гэта круцейшая музыка і вершы (і адпаведнае відэа)

  • @96BananaTeAm
    @96BananaTeAm3 жыл бұрын

    Дзякуй, вельмі файна!

  • @dzimitron
    @dzimitron3 жыл бұрын

    Гэта лайк! Сапраўдныя таленты. Заўсёды атрымліваю асалоду ад вашых песен.

  • @followme0076
    @followme00763 жыл бұрын

    Я проплакала всю песню. Впервые слышу ее. Спасибо, очень хорошо

  • @Ales-ke6hc
    @Ales-ke6hc9 ай бұрын

    Гэта нешта неверагоднае... І Вы неверагодна таленавітыя. Дзякуй.

  • @user-kc3lu1ut1j
    @user-kc3lu1ut1j Жыл бұрын

    Дзякуй. Увогуле не разумею, як гэта можна спець, не сарваўшыся ў дрыжанне. Моцна. Вельмі.

  • @user-zt8hb3qs6x
    @user-zt8hb3qs6x2 жыл бұрын

    Нiзенькi паклон Вам у ножцы Дараженькiя, Родныя мае Сяргей да Ганна! Вашыя спевы, Вашыя словы настолькi закранулi мяне, настолькi яна пачалi быць прыемнымi да маiх душы ды сэрцу!!! Вы не паверыце, я зузiм нядауна даведауся пра Вас. Такi звер як Ютуб (дзякуй яму Богу) перакiнуй на Вашае вiдэа з Вайцюшкоу. Я быу у шоку, але ж потым прыйшло разуменне. Спачатку я закачау Вашае аудыё ад туль да сябе у ауто, i слухау Вас увесь час пакуль ездiу. Я цешыуся кожнаю хвiлiнай. А потым я пачау слухаць вашыя словы, у мяне пачало дрыгацець сырца. Я, моуляу, што я вось вось пачую чуць вас. Алеж не. Я дурань, ды дурням быць мяне яшчэ доуга. Вымауляйце, за гэты доугi ды дурны пост да вас, а леж, што я жадау казаць, калi я слухау Вайцюшкi - мае сэрца да болi сакрану СЫМОН. Я паслухау СЫМОНА шмат разоу, сркрозь астатнiя песнi. I, вось калi, я нягоднiк вырашыу паслухаць вас, акрамя Вайцюшкоу, першае мне дае "Башлыкевич" - гэта СЫМОН, гэта невераготна, але ж да сляз прыемна. Пакуль нячога больш ня слухау, пiшу гэты лiст, але далей мяне чакае нешта неверагоднае! Дзякуй! Яшчэ раз паклон!!!

  • @pvasilionak
    @pvasilionak3 жыл бұрын

    Праслухаў на адным уздыху, здякуй!

  • @user-rm7mg5pp6h
    @user-rm7mg5pp6h3 жыл бұрын

    Мурашки от первого звука и на весь день. Спасибо!

  • @user-zq6xo1cd7h
    @user-zq6xo1cd7h3 ай бұрын

    Кранулі струны душы😢 як слухаю гэты спеу́- зау́жды слезы з вачей😢...дзякуй за такі цуд!

  • @14rcm88

    @14rcm88

    3 ай бұрын

    100%

  • @VEGETK0
    @VEGETK03 жыл бұрын

    аж мурашки по телу пошли

  • @caesarbe835
    @caesarbe8353 жыл бұрын

    Дзякуй. Вельмі крута і нечакана. Я чамусьці ад LEIBONIK чакаў іншага, але рады, што памыліўся. Разнастайнасць ідзе на карысць.

  • @markus2691
    @markus26913 жыл бұрын

    Глыбокая, прыгожая песня!

  • @wictorlicvin6536
    @wictorlicvin6536 Жыл бұрын

    Ужо які раз праслухоуваю,зроблена тут усе дасканала,а ад спеву вее Радзімай!

  • @svvlkm
    @svvlkm3 жыл бұрын

    Вельмі моцна, кранальна. У захаванае! 👍

  • @Loxmatiy_GT
    @Loxmatiy_GT3 жыл бұрын

    Да, что ж вы творите то?! Мне и так от этой песни не по себе, а тут ещё и в таком виде! Молодцы ребята! Очень хорошо получилось.

  • @andreyzhukousky5998
    @andreyzhukousky59983 жыл бұрын

    Дзякуй за вашу творчасць!

  • @user-fi8tk2dy9w
    @user-fi8tk2dy9w Жыл бұрын

    Очень сильные стихи.

  • @derlehrer9985
    @derlehrer99853 жыл бұрын

    Вельмі цікава пачуць новы (сьвежы?!) варыянт гэтае песьні!

  • @user-jg3bi6hi2l
    @user-jg3bi6hi2l3 жыл бұрын

    Дзякуй велькі!

  • @masjamasina5449
    @masjamasina54493 жыл бұрын

    Проста чароўна! Вельмі моцна, дзякую)

  • @Gumbaification
    @Gumbaification3 жыл бұрын

    Сильно

  • @user-kf9sd9hp4z
    @user-kf9sd9hp4z3 жыл бұрын

    Великолепно! ✌️

  • @w.r.6174
    @w.r.61743 жыл бұрын

    Цудоу́нае выкананне!

  • @AS-hj9ri
    @AS-hj9ri3 жыл бұрын

    Супер!

  • @sheedysheep
    @sheedysheep3 жыл бұрын

    кинематографично!

  • @user-be9yd5cb3w
    @user-be9yd5cb3w3 жыл бұрын

    Праплакала...Дзякуй!

  • @derlehrer9985
    @derlehrer99853 жыл бұрын

    Халера, гэта шыкоўна! Яшчэ б "Касінэрам" пачуць у новым гуку...

  • @sashka1480
    @sashka14809 ай бұрын

    Моцна, вельмі моцна

  • @yauheniyaveremeichyk4502
    @yauheniyaveremeichyk45023 жыл бұрын

    Крутыя!

  • @7466958
    @74669583 жыл бұрын

    Дзякуй!!!!

  • @pavelastapovich9680
    @pavelastapovich96802 жыл бұрын

    Дзякуй

  • @1arbuzik123
    @1arbuzik1233 жыл бұрын

    Обе версии офигенные!

  • @hectortroyian5568
    @hectortroyian55689 ай бұрын

    намбар ван у маім рэйтынгу) толькі песьня эмігранта крыху пахіснула - бо злабадзенна надта

  • @jackie601
    @jackie6012 жыл бұрын

    очень круто!

  • @NaUm627
    @NaUm6273 жыл бұрын

    дзякуй

  • @alinadrr6194
    @alinadrr61943 жыл бұрын

    Цудоўна❤️

  • @wictorlicvin6536
    @wictorlicvin6536 Жыл бұрын

    Супар! Прыгожа і узрушальна!

  • @user-zq8dh7cp3v
    @user-zq8dh7cp3v Жыл бұрын

    Віталь Рыжкоў. Два скрыпачы Два скрыпачы праз поле ваенных дзеяньняў з руінаў філярмоніі ў ціхае "будзем" бягуць нарэшце адзін зь іх падае, паранены, другі вяртаецца, узвальвае на плечы першага і пачынае яго цягнуць першы доўга трывае боль, а пасьля пачынае трэнас: сымон, бог з табой, якога хрэна?! сымон, твая каханая здраджвала табе са мной, цяпер, каб здрадзіць ізноў, вярнулася да цябе, калі шчыра, мяркуеш, ты - сапраўдны мужчына? бо мужык даўно зь цябе выпарыўся, зьнік у кірунку нябёсаў. урэшце рэшт, ты няправільна трымаеш смык, ты няправільна мяне нясеш! мы маглі б быць з табой кім заўгодна, мы маглі б быць зусім не музыкі, калі б ня гэты пракляты бліц- крыг, распачаты імперыяй; мы не бярэм удзел у вайне - і кааліцыі напляваць, як мне цяпер баліць галоўнакамандуючы ня мае музычнага слыху, таму як дэрыжэр ён ніякі, ён ніколі ня ўчуе вайну усё супраць нас, сымоне, і нашы з табою шанцы - нуль сымон, кінь мяне проста тут дзеля нашых сыноў я такі, ты ведаеш, здолею выкараскацца ізноў ты слабак, сымон, таму ты мусіш бегчы адзін і сына свайго абдымі і скажы, што ён мой сын ты мамчын сынок, сымон! - чулася наўздагон

  • @Sserrik
    @Sserrik3 жыл бұрын

    0 дизлайков, такое редко увидишь)

  • @buslovskas
    @buslovskas3 жыл бұрын

    Дзякуй вялікі! Пачуў гэтую кампазіцыю на, памойму, бабруйскай Мовананова і зачапіла. а ці можна дзе даведацца словы на ідзішы, што гучаць напачатку?

  • @tutejsy1088

    @tutejsy1088

    3 жыл бұрын

    Ma avarech lo bame yevorach Ze hayeled sha'al hamal'ach Ma avarech lo bame yevorach Ze hayeled sha'al hamal'ach

  • @buslovskas

    @buslovskas

    2 жыл бұрын

    @@tutejsy1088 ох. гэта не ідыш, іврыт. дзякуй!

  • @pavelastapovich9680
    @pavelastapovich96802 жыл бұрын

    !!!

  • @mihailloban9463
    @mihailloban94633 жыл бұрын

    Очень хорошо. Прям очень. (только я так и не понял, любимую отдают или нет?)

  • @user-fo8qe6se6t
    @user-fo8qe6se6t3 жыл бұрын

    вельмі моцна зачапіла.

  • @user-zs8np5uv4g
    @user-zs8np5uv4g3 жыл бұрын

    я препачтаю арегнал

  • @user-iw2yu4bn1g
    @user-iw2yu4bn1g3 жыл бұрын

    Пипец! я так прывык да вашага гумару, а тут такое..... мову займае и сказаць штосьци хочацца. а што сказаць? и ци можна што казаць?

  • @user-cd3mz7ic2b
    @user-cd3mz7ic2b9 ай бұрын

    интересно, чего я вас раньше не знал?

Келесі