No video

Леанід Барткевіч - Алеся (1989)

Словы Аркадзя Куляшова
knihi.com/kulasou/byvaj.html
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..
Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае світанне,
Суровы позірк твой і мой нямы адчай.
Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен,
Пайшла, маўклівая, пад хваль жытнёвых шум,
Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе
На сцежках ростані мой адзінокі сум.
Пайшла за ціхія, далёкія прасторы
Світальнай зоркай ты, што гасне ў сіняве.
Душы пакрыўджанай гарачыя дакоры
Слязой халоднаю застылі на траве.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.
Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.
1928

Пікірлер: 24

  • @amazingautumn12
    @amazingautumn124 жыл бұрын

    Кожны раз, калі слухаю гэту песню захапвае мае сэрца. Але як яе спявае Барткевіч ніхто не можа... І ў канцы песні ён ўвёў ўвесь верш, чаго ў арыгінале не зрабілі... Як ён цудоўна спявае, пераварочваецца мая душа 💕 Вялікі дзякуй ♥️

  • @user-pw4yd4fm9f

    @user-pw4yd4fm9f

    Жыл бұрын

    Згодна з вамі!

  • @pavlovna4002
    @pavlovna40028 жыл бұрын

    ЭТО - ГЕНИАЛЬНО ТЫСЯЧУ РАЗ!!!!!!!!!!!! ЭТО ПРЕКРАСНОЕ И ГЕНИАЛЬНОЕ ЧУДО - НА ВЕКА!!!!!!!!!! НИКТО И НИКОГДА - ТАК НЕ ПЕЛ ЭТУ ПЕСНЮ - И НИКОГДА НЕ СПОЕТ ЛУЧШЕ ГЕНИАЛЬНОГО ЛЕОНИДА БОРТКЕВИЧА!!!!!!!!! СЛАВА ЕМУ - НА ВЕКА!!!!!!!!!!

  • @user-cw9yp3zy2e

    @user-cw9yp3zy2e

    6 жыл бұрын

    pavlovna Петрова дo

  • @user-pw4yd4fm9f

    @user-pw4yd4fm9f

    2 жыл бұрын

    Подписываюсь под каждым словам! Спасибо! Лучше и сказать нельзя! Был, есть и будет --- лучший из лучших в составе Песняров.

  • @user-xn5kl5zu1h

    @user-xn5kl5zu1h

    10 ай бұрын

    Лучший из лучших, помним пока живы, очаровательное исполнение❤

  • @secondbelarus
    @secondbelarus14 жыл бұрын

    Дзякуй! Аркадзь Куляшоў напісаў словы гэтай песні ў 14 гадоў, прысвяціўшы яго сваёй каханай, шаснаццацігадовай Алесі Карыткінай.

  • @amazingautumn12
    @amazingautumn124 жыл бұрын

    Вялікі дзякуй. Прыгожая Беларуская мова 💕

  • @user-dg8fh7mf4z
    @user-dg8fh7mf4z3 жыл бұрын

    Обожаю Борткевича то 💞💞💞💞

  • @jaroslav31000
    @jaroslav310003 жыл бұрын

    Какая прелесть само совершенство спасибо Леонид вы дарили нам радость и дарите

  • @elenastarodubtseva2037
    @elenastarodubtseva20372 жыл бұрын

    Если сравнивать с ранним исполнением, то, конечно, отличается.. И возраст, и голос, и муз сопровождение... Но также берет за душу, тут как настоявшееся вино! Особый вкус, тем более неожиданный последний куплет! Браво, Леонид!!!

  • @user-xz8ef2cj8y
    @user-xz8ef2cj8y3 жыл бұрын

    Красиво,мелодично. Голос душевный,выразительный. Кто из Песняров мог бы ее спеть лучше?да никто.

  • @user-ux7sg5wy1g
    @user-ux7sg5wy1g2 жыл бұрын

    Наш любимый Ленечка,ты божественен!

  • @3gansa
    @3gansa8 жыл бұрын

    офигительно красиво

  • @Repina547
    @Repina54714 жыл бұрын

    выше всех похвал!

  • @user-vn5de8ph3n
    @user-vn5de8ph3n6 жыл бұрын

    Это необъяснимое чувство...при прослушивании... ничем не сравнить

  • @irindrasondrik
    @irindrasondrik14 жыл бұрын

    Вялікі дзякуй за верш

  • @user-xn5kl5zu1h
    @user-xn5kl5zu1h5 ай бұрын

    Несравненный Леонид Борткевич, светлая память и любовь ❤

  • @secondbelarus
    @secondbelarus14 жыл бұрын

    Вось, аказваецца, як можна ў 14 гадоў стварыць шэдэўр, варты ўсяго далейшага жыцця ;-)

  • @ALecR_
    @ALecR_2 жыл бұрын

    *_.... Благодарствуем...._* 🌞🌞

  • @Chingachgook61

    @Chingachgook61

    2 жыл бұрын

    ⊂(◉‿◉)つ

  • @user-uf3yj6wc6l
    @user-uf3yj6wc6l7 жыл бұрын

    Красиво, но в голосе уже чувствуется проблемы, но они ещё больше украшают

  • @user-wo8tp8nx2f

    @user-wo8tp8nx2f

    Жыл бұрын

    В эти же годы он пел песню Мотыли- исполнял великолепно, без изменений.

  • @irindrasondrik
    @irindrasondrik14 жыл бұрын

    @Repina547