Каронка да Найсвяцейшага Аблічча Пана Езуса

Пан Езус аб’явіў святой Гертрудзе Вялікай, што гэтая малітва адмоўленая адзін раз, уратоўвае тысячу душ з чыстца.
Перакладзена з польскай мовы
Каронка адмаўляецца на ружанцы
На пачатку:
Акт веры
Веру ў Цябе, Божа вечны,
У Тройцы адзіны, спрадвечны.
Веру ў тое, што аб’явіў Ты, Божа,
Тваё слова памыляцца не можа.
Акт надзеі
Давяраю, бо Ты верны,
Усемагутны і міласэрны.
Дай грахоў мне адпушчэнне,
Ласку й вечнае збаўленне.
Акт любові
Божа, хоць Цябе не разумею,
Ды найбольш любіць умею,
За ўсё, што створана Табою,
Тваёй бязмежнай дабрынёю.
Шкадую за злосць маю,
Бо цаню любоў Тваю.
Май літасць да грэшнага мяне.
Бліжнім прабачаю дзеля Цябе.
На вялікіх пацерках:
Ойча Нябесны, ахвярую Табе ў Беззаганным Сэрцы Марыі, Найсвяцейшае Аблічча нашага Пана Езуса Хрыста, на паратунак для свету і адкрыццё неба для душ, церпячых у чыстцы.
На маленькіх пацерках:
Мой Езу, акажы нам Тваё Найсвяцейшае аблічча, і будзем збаўлены. (10 разоў)
На заканчэнне:
Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Гасанна на вышынях. Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана. Гасанна на вышынях.
О Езу, чыё Аблічча - гэта адзіная прыгажосць, якая радуе маё сэрца, жадаю не знаць у гэтым жыцці салодкасці Твайго позірку, але прашу выгравіруй у маёй душы Тваё Боскае падабенства і распалі любоўю Тваёю, каб падмацаваная гэтай любоўю, хутка дайшла да сузірання Твайго слаўнага Аблічча ў небе. Амэн.
Ойча Спрадвечны, ахфярую Табе найкаштоўнейшую Кроў Божага Сына Твайго Езуса Хрыста ў спалучэнні з усімі Святымі Імшамі ва ўсім свеце, якія адпраўляліся сёння, за душы, якія церпяць у чыстцы, за паміраючых, за грэшнікаў у свеце, за грэшнікаў у Паўсюдным Касцёле, за грэшнікаў у маёй сям’і, а таксама ў маім доме. Амэн.
Божа, Люблю Цябе праз Духа Святога, Які ёсць у маім сэрцы

Пікірлер: 9

  • @user-qz6jd1ek2y
    @user-qz6jd1ek2y2 ай бұрын

    Дзякуй Езу АМИНЬ.❤

  • @maja_malitva

    @maja_malitva

    2 ай бұрын

    Хвала Пану на векі!

  • @Valentina-hq3ru
    @Valentina-hq3ru Жыл бұрын

    Верба мягко цветки распускает, И божественный праздник идет, Пусть над вами ангел летает И удачу он вам принесет. С Вербным Воскресеньем !

  • @Valentina-hq3ru
    @Valentina-hq3ru Жыл бұрын

    Мой Езу, акажы нам Тваё Найсвяцейшае аблічча, і будзем збаўлены. 🙏🙏🙏

  • @maja_malitva

    @maja_malitva

    Жыл бұрын

    Амэн!🕊

  • @Valentina-hq3ru
    @Valentina-hq3ru Жыл бұрын

    Боже , Люблю тябе , праз Духа Святого , яки жыве у маим Сэрдцы ! 🙏 Амэн ! 🙏Дзякуй усим за вашу працу , мае родненькия. Божага Благаслаулення гэтаму цудоунаму каналу.❤❤❤

  • @maja_malitva

    @maja_malitva

    Жыл бұрын

    Пані Валянціна, дзякуй за добрыя словы! За падтрымку! За Вашу прысутнасць! Сапраўды, родныя душы збіраюцца разам на гэтым канале! Хвала Пану Богу за натхненне і за кожнага з вас!!! ❤️🤗

  • @user-jd6vq8yg9x
    @user-jd6vq8yg9x3 ай бұрын

    Слава Иисусу Христу 🙏🙏🙏🙏❤❤❤

  • @maja_malitva

    @maja_malitva

    3 ай бұрын

    На векі вечныя. Амэн! 🙏🏻❤️