Ягайлаў сняданак - ЗРАЗЫ завіўныя. Гатуем з "Будзьма!"

Гісторыкі сцвярджаюць, што зразы пачалі гатаваць яшчэ ў XIV ст., у часы князя Ягайлы. Гэта была ўлюбёная страва князя, і еў ён іх, як не дзіва, на сняданак. Пазней у Вялікім Княстве Літоўскім зразы сталі падаваць да шляхецкага стала на ранак. Шляхта вельмі любіла пераймаць стравы і традыцыі князёў.
Зразы пачалі падаваць на велікодны сняданак. Яны смачныя нават халодныя, нагадваюць хатнюю каўбасу, таму іх асвячалі ў храме на свята, а потым дзяліліся імі паміж сваякоў. Гатавалі зразы і падчас палявання са свежаніны з грыбамі ці капустай.
Зразы вельмі любіла каралева Бона Сфорца, ёсць сведчанні, што падобную страву гатавалі і ў Італіі, адкуль каралева Бона была родам.
Зразы могуць быць начыненыя чым заўгодна: фаршам, салам, грыбамі, капустай, зелянінай, бульбяной кашай ці нават сырам. Могуць быць не толькі завіўныя, але і сечаныя, падобныя да звычайнай катлеты, але з начыннем. Тыя ж галубцы - своеасаблівыя зразы, толькі замест мясной абалонкі капусны ліст. У XIX ст. нашы продкі праявілі кулінарную снароўку і пачалі рабіць зразы з бульбы, дадаючы ўнутр грыбы, цыбулю ці мяса.
📌 Гатуем тры зразы:
ялавічына 450 г
свіны фарш 150 г
1 вялікая цыбуліна
вяршкі 250 мл
1 яйка
1 ст. лыжка смятаны
шчопаць кмену
3 зорачкі гваздзікі
3 лаўровыя лісткі
1 галоўка часнаку
10 гарошынаў чорнага перцу
6 ст. лыжак алею
1 пучок пятрушкі
соль і перац па смаку
Музыка: Стары Ольса ‪@StaryOlsa‬
#будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма
👉Гатуем з «Будзьма»! (рэцэпты) • Гатуем з "Будзьма!" 🍥 ...
❤️Кубачак кавы ў падзяку аўтарам і каналу: ko-fi.com/budzma
БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт budzma.org
Telegram t.me/budzmaby
Facebook / budzmabelarusami
VK budzmabelarusami
Instagram / budzma
Twitter / budzma

Пікірлер: 34

  • @liudmilamelnychuk1289
    @liudmilamelnychuk128910 ай бұрын

    Виглядає дуже апетитно!Дякую Вам за чудові відео.

  • @orangeblossom9968
    @orangeblossom99682 жыл бұрын

    Дзякуй за вашу працу! Каментар для падтрымкі канала Выглядае вельмі смачна!

  • @ALGERDA_Vilna
    @ALGERDA_Vilna2 жыл бұрын

    Выглядаюць вельмі смачна 😋 Абавязкова прыгатую, дзякуй! Жыве Беларусь! Слава Украіне! ⬜🟥⬜💙💛

  • @lapuninaswetlana6881
    @lapuninaswetlana6881 Жыл бұрын

    Смачна есці!

  • @user-yg1ch4mq1l
    @user-yg1ch4mq1l2 жыл бұрын

    А...! Які незвычайны рэцэпт. Абавязкова зраблю

  • @user-zt6kl3vf5x
    @user-zt6kl3vf5x2 жыл бұрын

    Дзякуй

  • @user-le7fz7sj3v
    @user-le7fz7sj3v Жыл бұрын

    Гэта неверагодна!!!! 👏👏👏

  • @dzmitryzubialevich2732
    @dzmitryzubialevich27322 жыл бұрын

    Выглядае вельмі смачна! Ніколі не частаваў зразы. Шчыры дзякуй за рэцэпт

  • @user-gu5oe3cb8s

    @user-gu5oe3cb8s

    2 жыл бұрын

    Частаваць -угощать)

  • @dzmitryzubialevich2732

    @dzmitryzubialevich2732

    2 жыл бұрын

    @@user-gu5oe3cb8s дзякуй, буду ведаць, што я памыляўся. "Ніколі не смакаваў" будзе правільна, так?

  • @user-gu5oe3cb8s

    @user-gu5oe3cb8s

    2 жыл бұрын

    @@dzmitryzubialevich2732 у дададзеным кантэксце-каштаваць

  • @user-ck3yf5lr4j
    @user-ck3yf5lr4j2 жыл бұрын

    Уумм, смаката, песня!

  • @unknown_author
    @unknown_author Жыл бұрын

    😍😍😍

  • @litvin_is__belarusian8157
    @litvin_is__belarusian81572 жыл бұрын

    Памятаю мая бабуля гатавала такое, смачная штука

  • @user-jq8jc2wx6m
    @user-jq8jc2wx6m7 ай бұрын

    👍

  • @alenazabenka530
    @alenazabenka530 Жыл бұрын

    Не паверыце, нават арамат гатуемай стравы адчувала, так смачна ўсё робіць кухар! Дзякуй, сябры, за рэцэпт.За музычнае суправаджэнне асобная падзяка!

  • @TheBudzma

    @TheBudzma

    Жыл бұрын

    Дзякуй, Алена! Спадзяемся, што Вы і гатуеце што-небудзь часам😉 Калі яшчэ не, то абавязкова, бо стравы сапраўды смачныя.

  • @user-ck3yf5lr4j
    @user-ck3yf5lr4j2 жыл бұрын

    Добры дзень мой любімы канал! Няхай вам шчасціць 😊🙃

  • @TheBudzma

    @TheBudzma

    2 жыл бұрын

    Дзякуй, узаемна!!

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot2 жыл бұрын

    У маіх успамінах дзяцінства зразы - гэта чорныя катлеты, з вароным яйкам у сярэдзіне 😀 я іх не любіла. А тут жа ў вас такое смакоцце!

  • @TheBudzma

    @TheBudzma

    2 жыл бұрын

    😄 Можна цяпер сказаць, што свет змяніўся да лепшага😉 Пакаштуйце, гэта смачна

  • @theRealWildkot

    @theRealWildkot

    2 жыл бұрын

    @@TheBudzma Дакладна! )))

  • @Tna-iw4pw
    @Tna-iw4pw Жыл бұрын

    Цікава, абавязкова паспрабую зрабіць. Зау́седы меркавала што зразы гэта з бульбы.

  • @user-wl3mi9gs9q
    @user-wl3mi9gs9q8 ай бұрын

    Ось заўжды ведала, што лепшая рыба, гэта каўбаса. А яшчэ, што веганства не для нас.

  • @user-id5ez8zy6o
    @user-id5ez8zy6o2 жыл бұрын

    Гэта страва вельмі падобна на такойжэ польскі рэцэпт, прыемнага апэтыту кухару хлапцу

  • @user-id5ez8zy6o
    @user-id5ez8zy6o Жыл бұрын

    Дые гэта лангэт

  • @user-br8go2rr8s
    @user-br8go2rr8s Жыл бұрын

    Мяса загорнутае ў мяса... вось гэта па мне...

  • @ingemarsmit4840
    @ingemarsmit4840 Жыл бұрын

    А у моей родни в Витебске зразы называли мясо в оболочке перетертого картофеля.

  • @user-fn8tj5jc7e

    @user-fn8tj5jc7e

    Жыл бұрын

    ...у часы Ягайла бульбы не было...

  • @isenbull2242
    @isenbull2242 Жыл бұрын

    У вас дієтичні страви є?

  • @TheBudzma

    @TheBudzma

    Жыл бұрын

    Традыцыйная кухня недыетычная) Аде ёсць посныя стравы і больш лёгкія. Пагартайце плэйліст з рэцэптамі Гатуем з "Будзьма"! (рэцэпты) kzread.info/head/PLp0aOIn3iSMG-YPz0uMjB0KInN7ffCIbp

  • @user-tu5ez9id4q
    @user-tu5ez9id4q Жыл бұрын

    Белорусская вкусняшка,а можно что-нибудь из национального десерт,выпечку например

  • @TheBudzma

    @TheBudzma

    Жыл бұрын

    Ёсць рэцэпт прыгожай велікоднай здобы. Але яна смачная ў любы час, незалежна ад свята🙂 ЖАЎРУКІ або буські - здоба на Вялікдзень. Гатуем з "Будзьма!" kzread.info/dash/bejne/a5mhzLmonrLHnbg.html

  • @TheBudzma

    @TheBudzma

    Жыл бұрын

    Плэйліст з рэцэптамі, пагартайце, штосьці цікавае для сябе дакладна знойдзеце: Гатуем з "Будзьма"! (рэцэпты) kzread.info/head/PLp0aOIn3iSMG-YPz0uMjB0KInN7ffCIbp

Келесі