Дзіцячыя

Музыка

Кожны народ мае песні, якія створаны спецыяльна для дзяцей. Ёсць яны і ў беларускага народа.
Жанр дзіцячай песні мае свае асаблівасці, абумоўленыя вакальнымі магчымасцямі дзіцяці:
мелодыя будуецца ў невялікім дыяпазоне з невялікай інтэрвалікай, мае ўмераны тэмп,
просты рытм.
З маленства людзі захапляюцца дзівосным светам народных песень і казак. Што ж так вабіць дзяцей?
Перш за ўсё назвычайнасць зместу. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі вобразамі паўстаюць кот,
сабачка, верабейка, сарока, якім надаюцца чалавечыя здольнасці. Па сутнасці тут адлюстроўваюцца
ўзаемаадносіны людзей. Як вядома, дзеці ўспрымаюць свет цэласна, непарыўна. Фальклор жа
як сінкрэтычнае мастацтва, якраз і адпавядае дзіцячаму светаўспрыманню рэчаіснасці.

Пікірлер

    Келесі