Цудоўнае месца.

30.06.2024
Пажадана слухаць у навушніках.
t. i m. ks. Romuald Rak
Тэкст бел. Аляксандра Шляхціч
1. Ты цудоўнае месца нам даў,
Ўсемагутны і добры наш Бог, -
Гэта дом Твой, і Ты пажадаў
Нам пакінуць у вечнасць парог.
Гэта наш Божы дом!
Шануйма яго кожны час.
Завітай! Тут наш Пан
Заўжды чакае нас.
2. Тут алтар ёсць крыніца ўсіх ласк.
Не патрапіць наш вораг туды.
І магутнае ззянне Тваё
Зберажэ ад трывог і бяды.
Гэта наш Божы дом!
Шануйма яго кожны час.
Завітай! Тут наш Пан
Заўжды пачуе нас.

Пікірлер

    Келесі