04. чаму Беларусь такая небеларуская? пачаткі нацыянальных рухаў

што такое класіфікацыя нацыянальных рухаў паводле Міраслава Гроха?
дзе беларусы на гэтай мапе часу і паспяховасці?
пачаткі нацыянальных рухаў у Эўропе і Беларусі ў новым эпізодзе.
"без доктара навук не разабрацца" - гэта Алесь Краўцэвіч - доктар гістарычных навук, і Юля Краўцэвіч - мае так многа талентаў, што не ўлезе ў падкаст. Тут мы гутарым аб Беларусі, беларусах і беларускасці як тата і дачка.
падпісвайцеся на нашыя сацыяльныя сеткі:
biezdoktaranavuk ( biezdoktara...)
tiktok.com/@biezdoktaranavuk (www.tiktok.com/@biezdoktarana...)
дзякуем усім за праслухоўванне, лайк, шэр, камент і фолоў! дзяліцеся падкастам з усімі, хто так жа як і мы не можа жыць без гісторыі і гісторый 🎙️
аўдыёкніга “Кароткая гісторыя Беларусі” Аляксандр Краўцэвіч (audiobooks.by/books/karotkaia...)
у эпізодзе:
праекты "Кінаконг" (movie.kinakong.by/about) і CINEVOKA (voka.tv/ru-RU)

Пікірлер: 38

  • @WorldofTanksBLR
    @WorldofTanksBLRАй бұрын

    Дзякуй, шмат цікавага пачуў, з нецярпеннем буду чакаць наступню размову пра нашу гісторыю.

  • @ManchesterCity-le2eq
    @ManchesterCity-le2eqАй бұрын

    Па факту так і ёсць, дзякуй вялікі спадар Алесь, усё вельмі добра распавялі пра гэту тэму.

  • @user-zh4vk9jv7y
    @user-zh4vk9jv7yАй бұрын

    Дзякуй вялікі за вельмі цікавую інфармацыю пра гэту тэму, з задавальненнем паслухаў.

  • @_NatusVincere_
    @_NatusVincere_Ай бұрын

    Цікавы і актуальны кантэнт, дзякуй за такі годны канал пра нашу гісторыю.

  • @user-ct5le9yo8w
    @user-ct5le9yo8wАй бұрын

    Цудоўная перадача, слухаю ўсе выпускі! Дзякуй вам!

  • @LitwoOjczyznomoja-ri2rk
    @LitwoOjczyznomoja-ri2rkАй бұрын

    Vieĺmi dobra ŭsio raspaviali pra hetu temu, dziakuj vialiki za cikavuju infarmacyju👍👍👍

  • @GTA-cx3hi
    @GTA-cx3hiАй бұрын

    Дзякуй за сапраўдную гісторыю нашага народу, як заўсёды вельмі цікава было паслухаць. Спадзяюся што настануць у нас яшчэ лепшыя часы, можа для гэтага і прыйдзецца заплаціць кроўю, як нашы браты Украінцы. Проста так нам нацыянальная дзяржава з неба не ўпадзе. З такім суседам або ты жывеш па яго параду, або ты з ім ваюеш, гэта ж бачна і па нашай жа гісторыі.

  • @user-ou4wh3bs6v
    @user-ou4wh3bs6vАй бұрын

    Нажаль ад русіфікацыі пазбавіцца будзе вельмі цяжка, гэты працэс будзе ісці як мінімум цэлае стагоддзе, бо вельмі моцна русіфікаваны наш народ, а ўсё беларускае для нашага народу 'калгаснанае", ну нажаль так выхоўвалі Беларусаў у СССР. Большасць Беларусаў, саромеюцца нават пачаць размаўляць па-беларуску, бо адраду такога чалавека прымуць за калгасніка, і будуць смяяцца з яго, нажаль гэта так😟. Большасць Беларусаў не ведаюць нашу сапраўдную гісторыю, і думаюць што Беларусы чыста вяскова-калгасны народ, а каб быць інтэлігентам трэба размаўляць выключна ра расейску, бо "расейская мова і культура вялікая, сам Пушкін на гэтай мове пісаў". Нажаль гэта таксама факт. Нават людзі якія прыязджаюць з вёскі ў горад, стараюцца размаўляць на чыстай расейскай мове, каб толькі не прынялі за нейкага калгасніка. Наогул русіфікацыя і знішчэнне усяго беларускага зрабілі сваю справу, народу цяпер будзе вельмі цяжка прыняць беларушчыну. Ужо цэлае новае маладое пакаленне вывучалася ў цалкам расейскамоўных школах, бо ў Беларусі беларускамоўных школ няма, а калі і ёсць то адну-дзве на ўсю краіну. Таму Беларусы не ведаюць родную мову, вывучэнне раз на тыдзень беларускай мовы і літаратуры гэта вельмі недастаткова.

  • @user-wx9yk4fc2p
    @user-wx9yk4fc2pАй бұрын

    Калі ў Беларусі не будзе этнічнага нацыяналізму, а будзе толькі грамадзянскі, маўляў вось мы грамадзяне Беларусі, а значыць мы і ёсць Беларусы, маўляў навошта нам мова, культура, і веданне гісторыі, то гэта прывядзе да таго, што Беларусы як нацыя знікнуць, бо нувось сёння ў нас ёсць фармальна незалежная дзяржава, а заўтра яе можа не быць, вось дапусцім энэксуе Расея нашу краіну, як шэсць новых вобласцяў, і што атрымліваецца? А атрымлівацца тое, што калі знікне дзяржава Беларусь, то тады і знікаюць Беларусы, як грамадзяне. А вось пры этнічным нацыяналізме, калі мы будзем ведаць родную гісторыю, размаўляць на роднай мове, шанаваць свае традыцыі, сваю культуру, і сваіх продкаў, то тады нават калі і дзяржава Беларусь знікне, то мы як нацыя захаваемся, і ў будучыні можам аднавіць дзяржаўнасць. А тыя хто будзе прытрымлівацца грамадзянскага нацыяналізму, то пры страце дзяржаўнасці, проста ўвальюцца ў іншую нацыю, і раставарацца

  • @-ld2nq
    @-ld2nqАй бұрын

    Напішу крыху негатыву, але гэта як халодны душ, многія гэта не хочуць чуць, але ўсё ж такі. Так вось, жыву я ў Магілёве, так тут 80% людзей гэта патэнцыйныя ватныя калабаранты якія ў будучыні пры беларусізацыі і дэмакратызацыі нашай краіны, будуць зваць Пуціна, ці ўжо яго наступніка, каб той ўвёў войскі для абароны рускіх, рускай мовы, "рускага свету". Думаю такая ж самая сітуацыя і ў Віцебску, і ў Гомелю, усход Беларусі як ва Украіне Данбас, тут насельніцтва любіць СССР і Расею, а таксама ў іх ва ўсім вінаватая Еўропа і США. Тут нават дамінуе не беларускае дзяржаўнае тэлебачанне, а расейскае, і ўсе яго глядзяць. Таксама ў каго не спытай, усе падтрымліваюць расейскую так званую "спецаперацыю" і вельмі перажываюць за Расею, бо на іх думку Украіна здрадзіла братам "славянам", мы ж маўляў раней адной краінай былі, а вось такая сякая Украіна прагнулася пад запад і Амерыку. Разумею, не прыемна гэтыя словы чытаць, але гэта праўда, тут большасць падтрымлівае Расею, а Украінцаў называюць нацыстамі і Бандэрамі, бо іш ты іх, яны там пазбаўляюцца ад усяго рускага, і навязваюць усё украінскае. Так вось пытанне, як з гэтых людзей зрабіць Беларусаў? Гэта жа такія людзі як і ва Украіне ватнікі з ждунамі, якія чакалі Расею, радасна прынялі расейскія пашпарты, і забылі што яны Украінцы ды сталі называць сябе рускімі, ну я пра тых хто з Данбасу. Так вось у нас палова Беларусі такіх людзей, яны не прымуць беларускую нацыянальную свядомасць, а толькі прыцягнуць сюды вайну. У нас у Беларусі ватнікаў нашмат больш чым ва Украіне. Дарэчы, у нас у Магілёве шмат людзей якія ў 2020 годзе выходзілі з БЧБ сцягам і пагоняй, зараз падтрымліваюць расейскую "спецаперацыю", аказваецца ім у 2020 годзе быў патрэбны прэзідэнт яшчэ больш прарасейскі чым цяперашні, і ніякі прабеларускі і праеўрапейскі прэзідэнт ім быў не патрэбны. Вось так вось.

  • @user-gy8lm8on8k
    @user-gy8lm8on8k19 күн бұрын

    Дзякуй вялікі за сапраўдную гісторыю, вельмі цікава было паслухаць пра гэту тэму

  • @user-lm1cj3up5g
    @user-lm1cj3up5gАй бұрын

    Зараз трэба як ніколі працаваць усім нашым гісторыкам, якія маюць прабеларускія погляды, трэба тым хто ў Еўропе кожны дзень сядзець ў архівах і шукаць новыя крыніцы пра нашу гісторыю, трэба пісаць кнігі, і таксама працаваць з Ютубам. Зараз для нас перыяд новага нацыянальнага адраджэння, мы вярнуліся ў 19 стагоддзе, па зразумелых прычынах, таму зараз трэба працаваць і працаваць на карысць нашай гісторыі, мовы і культуры. У Вільні ў архівах шмат тэкстаў на старабеларускай, толькі вось ніхто не спяшаецца з імі працаваць. Дарэчы прарасейскім гісторыкам, якім беларушчына яшчэ дарагая, напрыклад Марзалюку), так вось ім патрэбна працаваць з расейскімі архівамі, пакуль ёсць такая магчымасць, бо адэкватных беларускіх гісторыкаў туды ніхто не дапусціць, а калі Беларусь стане дэмакратычнай так тым больш, дарога туды будзе зачынена, так што адэкватным гісторыкам трэба працаваць ў архівах Еўропы, а Марзалюкам і іншым, у расейскіх архівах. Нажаль мы вярнуліся да перыяда даследавання драўніны, наступны перыяд будзе распаўсюджвання нацыянальных ідэй ў народ, так што зараз трэба збіраць і збіраць матэрыялы пра нашу гісторыю, мову і культуру.

  • @nataliako1646
    @nataliako1646Ай бұрын

    Сапраўды вельмі цікава😊

  • @user-jq8jc2wx6m
    @user-jq8jc2wx6mАй бұрын

    Зараз нават у Польшчы беларускамоўных школ больш чым тут у самой Беларусі(. Дзякуй богу, што я яшчэ паспеў скончыць беларускамоўную школу ў 2013 годзе, а 2014 яе ўжо зачынілі, відавочна пасля якіх падзеяў). Зразумелі што калі не будзе беларускіх нацыяналістаў, значыць і не будзе тут майданаў).

  • @volhacitova
    @volhacitovaАй бұрын

    Дзякуй за гутарку!🙂

  • @VialikajeKniastvaLitouskaje
    @VialikajeKniastvaLitouskajeАй бұрын

    Вялікі дзякуй за вельмі цікавую інфармацыю пра гэту тэму, шмат цікавага для сябе даведаўся

  • @MrDzimon
    @MrDzimonАй бұрын

    Вельмі цікавыя думкі і чарговая выдатная частка падкасту.

  • @user-gb8qh2lv7f
    @user-gb8qh2lv7fАй бұрын

    З задавальненнем паслухаў, дзякуй за гутарку на вельмі цікавую і важлівую тэму

  • @user-ec9fx4bn4e
    @user-ec9fx4bn4eАй бұрын

    Дзякуй за чарговую пазнавальную гутарку пра гісторыю нашай краіны і нашага народу, як заўсёды вельмі цікава было паслухаць. 👍

  • @user-xj4sy7ch4k
    @user-xj4sy7ch4kАй бұрын

    Цікавая гутарка, дзякуй за сапраўдную гісторыю нашага народу, шмат карыснага пачуў.

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.8Ай бұрын

    Вялікі дзякуй за цікавую размову, з задавальненнем паслухаў пра гэту вельмі важлівую тэму.

  • @VialikiLitvinAdamMickievic
    @VialikiLitvinAdamMickievic19 күн бұрын

    dziakuj vialiki za paznavaĺnuju razmovu, vieĺmi cikava bylo pasluchać pra hetu temu.

  • @WOT-dz3ti
    @WOT-dz3ti26 күн бұрын

    Цікавую тэму закранулі, дзякуй. Канешне ж гэта жах у якім зараз стане наша нацыя, яна нібыта ёсць, і нібыта няма, а за апошнія 30 гадоў сітуацыя яшчэ больш стала кепскай. Праблема ў тым, што мы зараз жывем не толькі у расейскамоўных асяроддзі, але і цалкам пад расейскай школай, расейскай цэрквай, пад расейскім тэлебачаннеем, дзеці ў школах вучаць расейскую інтэрпрэтацыю гісторыі Беларусі, і гэтак далей, а што робіць расейскі тэлевізар з свядомасцю людзей, гэта жах. Мая бабуля кажа ўвогуле што Украіна напала на Расею, каб захапіць яе, гэта яна пачула па тэлевізару,😐😐😐. Нажаль глядзяць людзі гэты тэлевізар. Так вось калі і далей ьак справы з русіфікацыяй і вынішчэннем усяго беларускага працягнецца, і не дай божа мы страцім яшчэ і незалежнасць, то гэта ўсё, канец існавання нашай нацыі, мы проста растварымся сярод расейскага народа. А калі знікне наша нацыя, тл гжта катастрофа, мы страцім сваё адметнае балта-славянскае паходжанне, сваю гісторыю, мовау, культуру, свае традыцыі, і сваіх продкаў, будзекі вымушаны прыняць усё чужое, ў тым ліку і расейскае вугра-фінскае паходжанне, сваёй старажытнай дзяржавай лічыць ге ВКЛ і Рэч Паспалітую, а Маскоўскае Княства, сваімі князямі лічыць не Гедыміна і Альгерда, а Івана Жахлівага і іншых. А яшчэ Расейцы тады могуць сказаць так вось калі мы ўсе расейцы, то Вялікае Княства Літоўскае і наша расейская дзяржава. Я дарэчы заўважыў што расейскія імперска-шавіністычныя гісторыікі апошнім часам называюць і расейскай дзяржавай, маўляў там Смаленск быў у складзе ВКЛ, значыць гдта і іх дзяржава 😡. Мы ж ведаг як Смаленск апынуўся ў складзе Расеі. Яшжн яны кажуць што і Расейцы перамаглі пад Грунвальдам😡. Вельмі спадзяюся што ўсё ж такі ў нас будзе свая сапраўды незалежная і нацыянальныя дзяржава, інакш знікнем, клт так будзе працягвацца яшчэ 50 гадоў, то сапраўды знікненем. Трэба каб мага хутчэй Беларусь стала незалежнай.

  • @azov-ht4qq
    @azov-ht4qqАй бұрын

    30 років українізації? Вибачте, але ви помиляєтеся. 1) Кравчук (1991-1999) - це період русифікації, і перенесення української національної ідеї виключно в села, а в містах усі мають рівнятися на Москву, і Санкт-Петербург. 2) Кучма (1999-2005) - це період "російського світу" в Україні, просування ідей "триєдиного народу", та заперечення української національної ідеї. 3) Ющенко(2005-2010)- ну це вже дійсно період українізації, але й дерусифікації не було, також по всій Україні йшли російські телеканали, взагалі українізація була, але й русифікація нікуди не зникла. 4) Янукович (2010-2014) - це період коли повноваження президента України виконував Путін, а Янукович був президентом лише формально для вигляду, за нього все вирішував Путін. Тобто це взагалі період коли Україна була російською губернією, за ці 4 роки проводилися тотальна русифікація та знищення всього українського. 5) Порошенко(2014-2019)- ну тут період українізації та дерусифікації, питань немає 6) Зеленський (2019-......) - також період українізації та дерусифікації. Втім нормальна українізація почалася з 2014 року, а це не 30 років а 10.

  • @dumkiAndrusja
    @dumkiAndrusja28 күн бұрын

    ух вось эпізоды із школы гэта падабайка

  • @user-gi8rw7cm4k
    @user-gi8rw7cm4k24 күн бұрын

    Тое, што беларускі народ моўна і культурна русіфікаваны гэта яшчэ адна бяда, нажаль апошнія 300 гадоў так гістарычна склалася, таму наш народ і русіфікаваны 😢 Але моўная русіфікацыя зараз гэта не адна бяда, але ўжо і пачаўся этап прыманне часткай Беларусаў расейскай самасвядомасці. Прывяду прыклад з асабістага жыцця, быў я надаўна па працы ў Віцебску, так з тымі з кім мне павялося паразмаўляць, а гэта чалавек 20-30, ўсе за (ZOV-своих не бросаем, Слава России, і гэтак далей), тобта ну гэта жах, расейскія вайсковыя для іх свае, і ў прынцыпе яны падтрымліваюць дзеі Расеі. Калі вярнуўся ў Гародню, то апынуўся ў іншым свеце, тут людзі ўжо больш праеўрапейскія, больш адэкватныя, і гэтак далей, ну самі разумееце пра што я маю на ўвазе. Так вось я пасля гэтага зразумеў, што на самой справе наш народ вельмі моцна раскалоўся, палова за беларускую Беларусь, за незалежнасць, за дэмакратыю, за Еўропу, а іншая палова за "рускі свет". Так нажаль гістарычна склалася, ўсход Беларусі больш трапляў па акупацыю менавіта Расеі, а захад Беларусі трапіў пад Расею пазней, таксама за конт паўстанняў атрымлівалася на кароткі тэрмін пазбаўляцца расейскай ўлады, таму тут і ментальнасць народу іншая, ну тое што я пабачыў і пачуў ў Віцебску, прабачце, але гэта ўжо Рускія а не Беларусы. Я нават у іх пытаўся, в што нам Беларусам зрабілі дрэннага Украінцы, што мы павінны іх ненавідзіць і падтрымліваць супраць іх вайну, так мне адказвалі ўсякую лухту што маўляў Украіну акупавала США, што яны самі вінаваты бо выйшлі на Майдан, бамбілі Данбас, пайшлі супраць Расеі, і гэтак далей, а пра тое што менавіта нам Беларусам яны зрабілі дрэннага, я так і не пачуў, тобта гэтыя людзі ўжо і мысляць як Рускія. Прабачце за трасянку, я стараўся), але думаю што сэнс перадаў, русіфікацыя ўжо і ментальная, не толькі моўная, гэта вельмі пужае. Проста гэтыя людзі, могуць потым разам з расейскімі войскамі ісці і забіваць беларусаў якія за незалежнасць, за дэмакратыю, за Еўропу, за нацыянальную беларускую дзяржаву, ну тое самае мы зараз бачым ва Украіне як, людзі з Данецку і Луганску якія раней былі Украінцам, а потым сталі лічыць сябе Рускімі, зараз ідуць забіваць Украінцаў, нажаль у нас хутчэй за ўсё такое ж самае будзе.

  • @WadysawLitwinski
    @WadysawLitwinskiАй бұрын

    Ніхто акрамя саміх Беларусаў не вінаваты ў тым, што яны размаўляюць па-расейску, і цалкам жывуць у расейскай культуры. Я напрыклад сам дома вывучыў мову, і гісторыю, але ж 99% Беларусаў так не робяць, хто хоча, той будзе ведаць і мову, і гісторыю, і культуру, і традыцыі, праблема ў тым, што практычна ніхто не хоча. Здыміце вы свае ружовыя акуляры, а то ў вас Беларусы такія ахвяры, ага ніхто зараз гвалтоўна русіфікацыю не навязвае, і не забараняе вывучаць дома беларускую мову, гісторыю і гэтак далей.

  • @aleskraucewicz9609

    @aleskraucewicz9609

    Ай бұрын

    Вы пра меншасць, якая думае і робіць, але большасць прыстасоўваецца да абставінаў. Гаворка пра тое, каб стварыць такія абставіны, дзе большасць пачне прыстасоўвацца да беларускасці.

  • @WadysawLitwinski

    @WadysawLitwinski

    Ай бұрын

    @@aleskraucewicz9609 для гэтага павінна каб Беларуссю кіравалі такія людзі як Зянон Пазьняк, а зараз самі разумееце хто кіруе Беларуссю, ён учора якраз такі прыехаў сюды. Пакуль што нажаль паляпшюцца толькі умовы для русіфікацыі. Большасць Беларусаў не цікавяцца палітыкай, гісторыяй, і гэтак далей, тваіх абалваніць прапагандай з тэоіатзару вельмі лёгка, а якое ў нас тэлебачанне, вы самі разумееце, у паловы беларускае дзяржаўнае, а ў іншай половы расейскае. Так што трэба такія людзі як Зянон Пазьняк. Дарэчы ўсё роўна тут будзе вайна, магчыма не з Расеяй, а з мясцовымі ватнікамі, іх не пераканаеш, гэта бачна па ватнікам з Украіны, іх гарады на ўсодзе цалкам знішчылі, а яны радасна сустракаюць так званых "вызваліцеляў", такіх меншасць, але ў нас іх знатна больш, і гэта паказвае што ватнікі не мяняюць свае погляды, і нават тады, калі іх горад цалкам знішчылі. Наша нацыя не аб'яднацца ніколі. Прыклад таму Украіна, патрыёты аб'ядналіся і змагаюцца за краіну, а што зрабілі ватнікі? Атрымалі расейскія пашпарты, забылі што яны Украінцы, і пачалі лічыць сябе расейцамі, так вось нашы ватнікі такія ж самыя, і іх тут больш. Усіх ватнікаў якіх я ведаю тут у Менску, усім не патрэбна незалежнасць, яны не супраць таго каб Беларусь стала часткай Расеі. Я лічу што ватнік=расеяц, яны лёгка адмаўляюцца ад сваёй нацыі і краіны, яшчэ раз, Украіна таму прыклад. Ватнікі паказалі хто яны, гэта проста зраднікі, якія дапамагаюць акупантам забіваць прадстаўнікоў сваёй да нацыі, ну гэта жах на самой справе. Калі падумаць, то ў Беларусі ну як не круці ватнікаў больш чым ва Украіне, там тэрыторыя вялікая, і яны ў асноўным ўсе на ўсходзе, якраз такі там дзе фронт, у заходняй частцы іх адзінкі, а ў Беларусі, няма такіх гарадоў як Кіеў, Львоў, Івана-Франкоўск, і Жытомір ,дзе моцна развіты нацыянальны рух, у нас што ў Віцебску, што ў Гародні адно і тое. заходняя Украіна і заходняя Беларусь гэта зусім розныя рэчы, нават цэнтральная частка Украіны больш патрыятычная чым наша заходняя частка Беларусі. Няма ў нас плацдарму для нацыянальнага руху, ну калі не лічыць цяперашнюю Вільню і Беласток))), там зараз больш Беларусь чым сама Беларусь), а ў самой Беларусі нажаль няма плацдарму. Ва Украіне Львоў быў плацдармам нацыянальнага руху нават і да 2014, калі краіна была таксама пад поўным кантролем Расеі, а ў нас такога няма.

  • @Litwin-rg8cx
    @Litwin-rg8cxАй бұрын

    vieĺmi cikava bylo pasluchać, dziakuj vialiki za razmovu pa hetaj temie, šmat karysnaha pačuŭ

  • @deathtrasser
    @deathtrasserАй бұрын

    Бэларускый по звучанию похож на польский по "ц"эканью и "ч""ш"еканью

  • @krumkaccorny8665
    @krumkaccorny8665Ай бұрын

    Колькасьць не якасьць....

  • @biezdoktaranavuk

    @biezdoktaranavuk

    Ай бұрын

    ☹️

  • @aleskraucewicz9609

    @aleskraucewicz9609

    Ай бұрын

    Неадэкватная ацэнка. Справа не ў "якасці" ці ў "няякасці" беларускамоўнага насельніцтва, а ў тым, што яно трапіла ў вельмі неспрыяльныя ўмовы для нацыятворчасці. Беларусы не горшыя за іншых, "сіндром халопа" трэба выкарчоўваць.

  • @WadysawLitwinski
    @WadysawLitwinskiАй бұрын

    Прывітанне , я зараз пакуль што жыву ў Беларусі, так вось, большая частка тутэйшага насельніцтва падтрымліваюць Расею і "русский мир", ёсць нават і шмат маіх знаёмых, якія ненавідзюць Лукашэнку, і ў2020 годзе выходзілі пад бчб сцяг, але зараз за Расею і Пуціна. Сапраўдных патрыётаў вельмі мала, тыя хто за Лукашэнку ўсе за "русский мир", але палова і тых хто супраць Лукашэнкі, яны таксама за "русский мир", ім проста патрэбна больш інтэграцыі з Расеяй, і больш прарасейскі прэзідэнт, 50% тых хто выходзіў пад бчб сцяг, яны зараз за Расею і Пуціна, і толькі 50% з тых хто выходзіў пад бчб сцяг і пагоню, яны сапраўдныя патрыёты. Так вось, я ўжо цалкам страціў надзею, і нічога не хачу мець звязанага з белаРУСКІМ народам, я зразумеў што тут большасць хочуць "русский мир", таму вырашыў стаць Палякам, вывучу польскую мову, і пры першай жа магчымасці зьезду адсюль, не хачу жыць сярод рускіх па духу людзей, я падтрымліваю Украіну, а тут практычна ўсе за Расею. Так гэта я нават у центральнай Беларусі жыву, а што ва ўсходняй, я і прадставіць баюся. Наогул я вельмі разчараваны ў Беларусах, я нават не думаў што палова з тых хто выходзіў пад бчб сцяг і пагоню, зараз будуць за Пуціна і Расею, таму прабачце, але я вырашыў што лепш быць Палякам. Вы спадар Алесь робіце з Беларусаў нейкіх ахвяраў, нібыта ва усім вінавата Расея і русіфікацыя, але ж самі Беларусы такія, ім і патрэбна гэта русіфікацыя, у саміх Беларусаў "русский мир" у главе, таму акрамя саміх Беларусаў ніхто не вінаваты. Хто хоча, той вывучыць беларускую мову і пры русіфікацыі, проста нікому гэта не патрэбна, ніхто не супраць русіфікацыі, а наадварот яны яшчэ і будуць супраціўляцца магчымай беларусізацыі, ну калі яна канешне ж будзе. Выснова такая што Расея прынесла сюды русіфікацыю і "русский мир", але ж самі Беларусы ад гэтага не адмовіліся.

  • @Woloh
    @WolohАй бұрын

    Шаноўная пані Юлія, запытайце, калі ласка, тату, ці ні лічыць ён, што белаРУСКАЯ ідэя ёсць слабой ідэяй? Ідэяй вытворнай, залежнай. Што большасць яе носьбітаў будзе заўсёды, заўседы, заўседы глядзець у рот носьбітам РУСКАЙ ідэі. Так, доктар навук можа і разабрацца, але сантэхнік ды калгаснік у гэтыя нюансы глядзець не будзе. Вунь, пачытайце каментар спадара з Магілёву. Вы самі кажаце, што мова гэта код - і вось гэты код закладае белаРУСКАСЦЬ, з чаканымі вынікамі. Можа "беларуская ідэя" ёсць транзітнай? Можа яна сваю ролю ўжо адыграла і менавіта таму яна сыходзіць?

  • @WorldofTanksBLR

    @WorldofTanksBLR

    Ай бұрын

    Ну так і ёсць, беларуская нацыянальная ідэя гэта расейскі імперскі праект "трыадзінства рускага народа". Белай Руссю ўсходнія тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалі называецца тады калі маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч Раманаў пачаў захопліваць нашы землі, ну да гэтуль яшчэ пры акупацыі Полацка Іванам Жахлівым, таксама там ужываўся тэрмін Белая Русь. А канчаткова пачалі замацоўваць і пашыраць далей на захад гэтую назву менавіта расейскія імператары, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Калі Летувісы ўзялі сабе назву Літва, то нашы нацыянальныя дзеячы аставілі расейскую назву Белая Русь. Ну тое што назва Белая Русь і Беларусы прыйшла сюды з Масковіі, гэта ж відавочна, шмат доказаў гэтаму. Дарэчы вось у 19 стагоддзі пры стварэнні мадэльных нацый, шмат тых хто лічыў сябе Ліцьвінам, так і не прынялі беларускую самасвядомасць, і летувіскую таксама, а наадварот лічылі сябе сапраўднымі ліцьвінамі, былі блізкі да Беларусаў моўна і культурна, але ўсё роўна працягвалі называць сябе Ліцьвінамі, і нават падкрэслівалі што яны не Палякі, прыклад таму, Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Ігнат Ходзька, Томаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, парадокс у тым, што яны ўсе ведалі беларускую мову, культуру, традыцыі, фальклор, жылі сярод Беларусаў, яны былі больш падобны на Беларусаў чым на палякаў, ад якіх у іх была толькі польская мова, і тое з беларусіізмамі, у той жа паэме Пан Тадэвуш шмат беларусізмаў, так вось яны усе беларускую самасвядомасць не прынялі, хаця у сучасным разуменні яны тыповыя Беларусы, і ніякія не Палякі, польская мова не рабіла іх Палякамі, у нас зараз 95% Беларусаў расейскамоўныя, гэта ж не азначае што яны ўсё Расейцы і ніякія не Беларусы. Дарэчы а ўспомніць таго ж Кастуся Каліноўскага спачатку лічыў сябе Ліцьвінам, а потым калі летувіскія нацыянальныя дзеячы прысвоілі сабе назву Літва, маўляў там дзе размаўляюць на балцкіх мовах, там Літва, хаця мы ж ведаем што сапраўдныя Літва і Ліцьвіны славянізаваліся яшчэ шмат стагоддзяў, так вось Кастусь Каліноўскі пасля гэтага пачаў называць сябе Беларусам, ён сам не разумеў што адбываецца, чаму Літвой стаў называцца іншы народ, і калі назва Літва стала замацоўваецца на балтамоўных, то Кастусь назваў сябе Беларусам. Дарэчы расейскія ўлады падтрымлівалі канцэпцыю маўляў, усё балтамоўныя гэта Літва, а славамоўныя гэта "Рускія", а пад рускімі расейская ўлада лічыла і Беларусаў і Украінцаў, маўляў Рускія=Вялікаросы, Маларосы і Беларусы. Яны вельмі хацелі каб наш народ ўліўся ў рускую нацыю, і яны цудоўна ведалі што Ліцьвіны былі ніякімі не балтамоўнымі. Вось яшчэ ўспомніць Люцыяна Жалігоўскага, сапраўдны Ліцьвін, сам ён цудоўна ўжо разумеў што цяперашнія так званыя Літоўцы, ніякія не Ліцьвіны, ён разумеў што Ліцьвіны размаўляюць на мове падобнай на польскую, інакш кажучы па-беларуску, ды і Палякам ён таксама сябе цалкам не лічыў. Тыя Ліцьвіны лічылі сябе Палякамі па грамадзянскаму нацыяналізму, а па этнічнаму Ліцьвінамі. Я лічу што ў будучыні наша краіна павінна мець дзве назвы напрыклад: Беларусь-Літва, а Беларусы павінны называцца Ліцьвіны-Беларусы. Ад назвы Беларусь нельга адмаўляцца, яе прынялі шмат нашых нацыянальных дзеячоў, ў тым ліку і тыя хто лічыў сябе Ліцьвінам, не ўсе ўліліся ў польскую нацыю.

Келесі